МЕРЫ БЯСПЕКІ
• Уважліва прачытайце інструкцыю і захавайце
яе для атрымання інфармацыі ў далейшым.
• Ніколі не пакідайце без нагляду прыбор, калі
ён падключаны да электрасеткі, а таксама калі
пасля выключэння прайшло менш за 1 гадзіну.
• Прас павінен выкарыстоўвацца і захоўвацца
на роўнай і ўстойлівай паверхні, здольнай
вытрымліваць высокую тэмпературу.
• Перад тым як ставіць прас на падстаўку,
пераканайцеся, што яе паверхня з'яўляецца
ўстойлівай.
• Заўсёды адключайце прыбор перад тым, як
напоўніць або прамыць рэзервуар для вады,
перад яго ачысткай, а таксама пасля кожнага
выкарыстання.
• Дзеці павінны знаходзіцца пад наглядам, каб
гарантаваць, што яны не гуляюць з прыборам.
• Трымайце прас і яго шнур у месцы,
недаступным для дзяцей ва ўзросце да 8 гадоў,
калі прас награваецца або астывае.
• Прасам могуць карыстацца дзеці ва ўзросце
ад 8 гадоў і болей, асобы з абмежаванымі
фізічнымі, сэнсарнымі або разумовымі
здольнасцямі, а таксама асобы, якія не маюць
досведу карыстання дадзеным прыборам,
калі яны знаходзяцца пад наглядам іншых
або атрымалі інструкцыю па бяспечным
выкарыстанні прыбора і разумеюць мажлівыя
рызыкі.
• Чыстка і догляд праса не павінны выконвацца
дзецьмі без нагляду.
• Прыбор нельга выкарыстоўваць, калі ён упаў
на падлогу, мае відавочныя пашкоджанні,
працякае або працуе няправільна. Ніколі не
разбірайце прас. Каб пазбегнуць небяспекі,
праверце яго ў аўтарызаваным сэрвісным
цэнтры.
• Паверхні, адзначаныя гэтым знакам, а
таксама падэшва моцна награваюцца
падчас выкарыстання прыбора. Не
133
BY